Наследство - Песняры

Наследство - Песняры

  • Альбом: Александрина

  • Rok wydania: 1995
  • Język: białoruski
  • Czas trwania: 4:30

Poniżej tekst piosenki Наследство , wykonawca - Песняры z tłumaczeniem

Tekst piosenki „ Наследство ”

Oryginalny tekst z tłumaczeniem

Наследство

Песняры

Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;

Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны

I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам

I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.

Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны

I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.

I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,

I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.

Жыве з ёй дум маiх сям’я

I снiць з ёй сны нязводныя…

Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.

Ponad 2 miliony tekstów piosenek

Piosenki w różnych językach

Tłumaczenia

Wysokiej jakości tłumaczenia na wszystkie języki

Szybkie wyszukiwanie

Znajdź potrzebne teksty w kilka sekund