Я нарадзіўся тут - Зміцер Вайцюшкевіч

Я нарадзіўся тут - Зміцер Вайцюшкевіч

Год
2000
Язык
`białoruski`
Длительность
334860

Poniżej tekst piosenki Я нарадзіўся тут , wykonawca - Зміцер Вайцюшкевіч z tłumaczeniem

Tekst piosenki „ Я нарадзіўся тут ”

Oryginalny tekst z tłumaczeniem

Я нарадзіўся тут

Зміцер Вайцюшкевіч

Я нарадзіўся тут —

У краіне пад шэрым небам.

Я нарадзіўся тут —

У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.

Я нарадзіўся тут —

У краіне прапіскі і скручаных кранаў.

Я нарадзіўся тут —

У краіне сотняў парушаных храмаў.

Радзільня, дзіцячы садок,

Школа ды інстытут.

Я нарадзіўся тут,

І я буду жыць тут.

Я нарадзіўся тут,

Дзе білет у адзін бок —

гэта шанец для тых, хто ня згодны.

Я нарадзіўся тут,

Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.

Я нарадзіўся тут,

Таму гэта — мая краіна.

Я нарадзіўся тут —

На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.

Радзільня, дзіцячы садок,

Школа ды інстытут.

Я нарадзіўся тут,

І я буду жыць тут.

Я нарадзіўся тут,

Дзе нараджацца было небясьпечна.

Я нарадзіўся тут,

Дзе ўсе да усяго прывыкаюць, але мне гэта недарэчна.

Я ведаю, што

Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках

Замест пустазельля й палыну

Ўзыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.

Радзільня, дзіцячы садок,

Школа ды інстытут.

Я нарадзіўся тут,

І я буду жыць тут.

І я буду жыць тут,

І я буду жыць тут,

І я буду жыць тут,

Ponad 2 miliony tekstów piosenek

Piosenki w różnych językach

Tłumaczenia

Wysokiej jakości tłumaczenia na wszystkie języki

Szybkie wyszukiwanie

Znajdź potrzebne teksty w kilka sekund