Каханне -

Каханне -

  • Rok wydania: 2007
  • Język: białoruski
  • Czas trwania: 4:26

Poniżej tekst piosenki Каханне , wykonawca - z tłumaczeniem

Tekst piosenki „ Каханне ”

Oryginalny tekst z tłumaczeniem

Каханне

Чаму на душы замест сонейка хмары?

Чаму рэдкі госць — усмешка на твары?

Зусім не складаны адказ на пытанні —

У нашым жыцці не хапае кахання.

Чаму нашыя дзеці гуляюць у вайнушку?

Чаму хлопчык мэціць з рагаткі у птушку?

Чаму падымаем мы свой позірк да неба

Толькі тады, калі нам штосьці трэба?

Кахайце адзін аднаго,

І знікне сумота, і высахнуць слёзы.

Напоўніце душы святлом,

Няхай у сэрцах расквітнеюць мімозы.

Не шмат аддаем, але шмат патрабуем,

Мы супраць сябе чамусьці ваюем,

І не разумеем мы простага сэнсу —

Жыць у шмат разоў лепш з каханнем у сэрцы.

Сонейкам свеціць у нябёсах каханне,

Кажа цяплом нам сваё прывітанне,

Толькі каханне — дарога да Бога,

Да Бога няма шляха другога.

Вялікі дзякуй, кажу Табе, Божа,

За тое, што ў свеце ўсё так прыгожа,

Але ж мы не бачым і ў дрыгву крочым,

Калі ласка, о Божа, расплюшчы нам вочы.

Напоўні каханнем кожнае сэрца,

Няхай свет кахання па зямля разальецца.

Шмат часу стаім мы на лютым марозе

І стукаем у дзверы на сваім жа порозе.

Nowe teksty i tłumaczenia na stronie:

Ponad 2 miliony tekstów piosenek

Piosenki w różnych językach

Tłumaczenia

Wysokiej jakości tłumaczenia na wszystkie języki

Szybkie wyszukiwanie

Znajdź potrzebne teksty w kilka sekund